Спектакль Местачковае кабарэ
16+

Спектакль “Местачковае кабарэ” – гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гародні ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі дзе-небудзь у 30-я гады мінулага веку – складаны, зменлівы і насычаны час, поўны адчування шчасця і свабоды.
На думку рэжысёра Мікалая Пінігіна, у беларускім местачковым кабарэ абавязкова спявалі б польскія, беларускія песні, песні на ідыш, штовечар збіраліся б аматары моднага на той час буржуазнага адпачынку. Менавіта таму ў спектаклі выкарыстана шмат твораў польскага паэта, аўтара песень і стваральніка кабарэтных спектакляў Мар’яна Хемара, творы паэта Юльяна Тувіма, музыка італьянскіх кампазітараў Луіджы Дэнца і Джаакіна Расіні, а таксама вядомыя песні Віктара Шалкевіча і народная музыка. Музычныя часткі спектакля злучаюць дасціпныя гісторыі-анекдоты – шмонцэсы.
Лібрэта – Мікалай Пінігін, Ігар Скрыпка
Мастак-пастаноўшчык – Алена Ігруша
Аранжыроўка – Уладзімір Кур’ян
Балетмайстар – Наталля Карчэўская
Педагог па вакале – Лусінэ Налбандзян
Пераклад песень з польскай мовы на беларускую – Наталля Русецкая